З 1 студзеня 2011 года падаражала ўтрыманне сабакі ў сталіцы. Рашэнне прынятае згодна з пастановай № 60 Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 24 лістапада 2010 года.

Цяпер за сабаку вышынёй за 70 см у холцы патрабуецца плаціць 42 тысячы рублёў штомесяц (раней — 24 500 рублёў).
Сабака вышынёй 40–70 см ацэньваецца ў 35 тысяч рублёў (раней — 17 500 рублёў). Самая меншая стаўка прымяняецца для сабак, ніжэйшых за 40 см, — 14 тысяч рублёў. Раней за іх трэба было плаціць 5 250 рублёў.

За сабак, пароды якіх уключаныя ў спіс патэнцыйна небяспечных, давядзецца плаціць 52 500 рублёў замест ранейшых 45 500 рублёў.

Па-ранейшаму падатак не збіраецца з інвалідаў па зроку, інвалідаў першай і другой груп пры адсутнасці сумесна пражываючых працаздольных членаў сям’і і пенсіянераў, якія не працуюць. Таксама выключэнне робіцца для жыльцоў індывідуальных дамоў пры ўтрыманні імі аднаго сабакі, якія не з’яўляецца крыніцай атрымання дадатковых даходаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?