Расійскія філолагі арганізавалі збор подпісаў пад зваротам у абарону свайго беларускага калегі — гісторыка літаратуры Аляксандра Фядуты, затрыманага ў Мінску ў ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Подпісы збіраюцца ў сацыяльных сетках і ў Інтэрнэце, і колькасць людзей, якія падпісаліся павялічваецца з кожным днём, перадае «Народная воля».

У звароце да прэзідэнта і ўраду Расіі ўтрымоўваецца заклік паўплываць на беларускія ўлады і «растлумачыць ім, што без прызнання законнасці апазіцыі і дыялогу з ёю… не толькі заходнія краіны, але і Расія не змогуць гаварыць ні аб якой дэмакратыі ў Беларусі».

Пад лістом ужо стаяць подпісы дзеячаў культуры і навукі Расіі, Літвы, Эстоніі, Італіі, ЗША, Беларусі.

Да Аляксандра Лукашэнкі калегі Фядуты падкрэслена вырашылі не звяртацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?