«Бірмінгем Сіці», за які на правах арэнды выступае беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, прайграў у гасцях у першым матчы Кубка англійскай Лігі, лонданскаму «Уэст Хэму» з лікам 1:2 (Рыджуэл, 56 — Нобл, 13, К. Коўл, 78).

Аляксанд Глеб выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 82-й хвіліне.

Матч у адказ пройдзе 26 студзеня. У другім паўфінале 12 і 26 студзеня згуляюць «Іпсвіч» і «Арсенал».

***

У чэмпіянаце прэм’ер-лігі «Бірмінгем Сіці» дзеліць разам з «Фулхэмам» і «Уэст Бромвічам» 14-16-я месцы. У трох камандаў па 22 пункты, але ў «сініх» на гульню меней (20 супраць 21).

16 студзеня (субота) пройдзе бірмінгемскае дэрбі: «Сіці» супраць «Астан Вілы».

Нагадаем, што ў мінулым туры А.Глеб забіў першы мяч за «БС» у прэм’ер-лізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?