На 13 студзеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 3.016 беларускіх рублёў

Еўра — 3.922,61

Расійскі рубель — 99,21

Украінская грыўна — 378,06

Кошык валют — 1.054,84

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 1 рубель (0,03%), еўра — вырас на 21,33 рубля (0,55%), расійскага рубля — на 0,70 рубля (0,71%), грыўны — знізіўся на 0,46 рубля (0,12%). Курс кошыка валют вырас на 4,28 рубля (0,41%) у параўнанні з папярэднім днём і на 0,16 рубля (0,02%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2010 года (1.054,68 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка «еўра/долар» — 1,3006, «долар/расійскі рубель» — 30,3988, «долар/грыўна» — 7,9775.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 13 студзеня долар купляюць па 3.040–3.065 і прадаюць па 3.070–3.076 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс не змяніўся.

На астатніх сегментах наяўнага рынку долар купляюць па 3.060–3.070 і прадаюць па 3.075–3.085 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс не змяніўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?