У Беларусі 12 студзеня на 5% павышаны рознічныя цэны на гарэлку. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 1 ад 3 студзеня 2011 года.

Як паведаміла прэс-служба Мінэканомікі, таксама на 5% павышаны мінімальныя адпускныя цэны на алкагольную прадукцыю мацункам звыш 28% і адпускныя цэны на спірт этылавы з харчовай сыравіны. Рознічная цана на гарэлку са спірту «Люкс» мацункам 40% складае 8.650 рублёў за 0,5 літра без кошту посуду.

Як патлумачылі ў міністэрстве, рост рознічных цэн звязаны з ростам ставак акцызнага падатку на алкагольную прадукцыю. Пастанова прынята з улікам прапаноў канцэрна «Белдзяржхарчапрам».

Папярэдняе павышэнне рознічнай цаны на гарэлку (на 5%) адбылося 27 жніўня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?