У паўфінале Кубка французскай лігі (не блытаць з Кубкам Францыі) ПСЖ у гасцях прайграў у дадатковы час «Манпелье» — 0:1 (Жыру, 118).

ПСЖ — супернік БАТЭ па 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Матчы пройдуць 17 лютага ў Мінску і 24 лютага ў Парыжы.

У суботу, 22 студзеня, ПСЖ у 1/16 фіналу Кубка Францыі згуляе на выездзе з «Ажэнам», а 29 студзеня ў матчы чэмпіянату — з «Арлем-Авіньёнам».

У чэмпіянаце Францыі ПСЖ дзеліць 2-4-ы радок з «Ліёнам» і «Рэнам». Усе каманды маюць па 34 балы, лідзіруе «Ліль», што набраў 35 пунктаў і мае на гульню меней.

БАТЭ у панядзелак толькі прыступіў да трэніровак, а з 22 студзеня паедзе на замежны збор у Турцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?