Першы канал беларускага радыё ў прайм-тайм пасля 19-й, транслюе «кампрамат» на апазіцыю, апублікаваны ў «СБ».

Пастаўлены мужчынскі барытон пад гераічна-трывожную музыку зачытвае «план Саннікава»: стачкамы, штабы, студэнцкі рух, вывучэнне настрояў працоўных, збор подпісаў за ўступленне ў Еўрасаюз… Караценькае рэзюмэ, што гэта ўсё фікцыя і крамола, губляецца на фоне маштабнай карціны.

Інфармацыйнае поле Беларусі сканструяванае так, што можна ў краіне жыць гадамі і не сутыкнуцца з альтэрнатыўнымі навінамі. Каб знайсці незалежныя СМІ, трэба прыкладаць намаганні — шныпарыць у інтэрнэце, аглядаць куты газетных кіёскаў, падключаць спадарожнікавую «талерку». Таму і выклікалі такі рэзананс перадвыбарныя выступы кандыдатаў у прэзідэнты на БТ — большасць тых, хто глядзіць дзяржканалы, здзіўлена пабачылі, што палітычная альтэрнатыва ў прынцыпе існуе.

А калі хто выступы не паглядзеў, дык мае магчымасць цяпер даведацца з радыёкропкі пра мэты апазіцыі. Адкінуўшы ацэнкі — бо хто верыць ацэнкам радыёкропкі? Не адна сям’я, паслухаўшы за вячэрай перадачу, задумаецца: дзе ж у тых мэтах крымінал? І за што сядзяць усе гэтыя людзі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?