Сёння заслужаны будаўнік БССР і па сумяшчальніцтве кіраўнік Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч зрабіў некалькі сенсацыйных заяваў напрэс-канферэнцыі ў Менску.
Возьмем у доўг ўсяго 2 млрд даляраў
«Іншыя запазычанні на 2011 год не прадугледжаныя», — падкрэсліў Пётр Пракаповіч, нагадаўшы, што браць у доўг забараніў Лукашэнка.
Усе надзеі Пётр Пятровіч ускладае на АЭП, уступленне у якую чамусьці дазволіць скараціць дэфіцыт знешняга гандлю адразу ў 2 разы.
«У нас ёсць усе магчымасці знізіць дэфіцыт знешняга гандлю да 9% ВУП, гэта значыць практычна ў два разы ў параўнанні з узроўнем 2010 года», заявіў галоўны банкір краіны.
Друкавальны станок Расіі
«Пераход на адзіную валюту — гэта нармальная перспектыва для ўсіх, у тым ліку для Адзінай эканамічнай прасторы», — сказаў П. Пракаповіч на
«Казахстан ўжо прапанаваў сваю схему, і мы прапануем сваю схему. Гэта будзе адзіная валюта ў межах АЭП, і ўсе краіны будуць мець роўныя магчымасці па яе выкарыстанні», — сказаў Пракаповіч. Трэба меркаваць, Пётр Пятровіч спадзяецца друкаваць грошы для трох краін адразу.
Што такое дзікасць?
«Увядзенне эканамічных санкцый у
На ягоную думку, гэтыя санкцыі будуць безвыніковымі. «Эканамічныя санкцыі ва ўмовах глабальнай эканомікі не могуць даць вынік», — лічыць кіраўнік Нацбанка.
Пры гэтым ён упэўнены, што Еўразвяз не вырашыцца пайсці на жорсткія эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. «Я не бачу падставаў таго, што палітычныя заявы могуць дайсці да крытычных рашэнняў. Эканамічны характар не дазваляе іх прыняць», — сказаў П. Пракаповіч.
На ягоную думку, у выпадку ўвядзення санкцый з боку ЕЗ, гэты факт часова ўскладніць сітуацыю ў эканоміцы Беларусі, але не здзейсніць на яе глабальнага негатыўнага ўплыву.