Дарогі ў галоўных гарадах ЗША неўзабаве могуць стаць такімі ж, як у Расіі, калі адміністрацыя Барака Абамы не перагледзіць асноўныя прыярытэты бюджэтнага фінансавання,заявіў на канферэнцыі «Тройкі Дыялогу» расійскі
«Я глядзеў бюджэты Штатаў, яны мусяць быць скарочаныя на 15–20%. Да гэтага цяжка прывыкнуць. Дарогі ў галоўных гарадах ЗША будуць, як у нас у Расіі. Будзе складаная перабудова палюсоў росту», — сказаў Кудрын.
Паводле апублікаванага ў студзені прагнозу бюджэтнага ўпраўлення Кангрэса ЗША, бюджэтны дэфіцыт ЗША ў 2011 фінансавым годзе можа скласці $1,48 трлн даляраў (9,8% ад ВУП), у той час як па выніках 2010 фінансавага года ён склаў $ 1,29 трлн (8,9% ВУП). Дзейная адміністрацыя ЗША падвяргаецца жорсткай крытыцы за тое, што не можа даць рады бюджэтнаму дэфіцыту і пастаянна павышае ўзровень дзяржпазыкі, якая перавысіла, паводле апошніх ацэнак, $14 трлн.
Асноўнай праблемай сусветнай эканомікі Кудрын назваў захаванне дысбалансаў.
«Асноўны дысбаланс быў звязаны з тым, што ў ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краінах было высокае спажыванне і нізкія зберажэнні. Краіны, што развіваюцца, мелі высокія зберажэнні. Гэты дысбаланс не пераадолены», — сказаў Кудрын.
Прагназуючы далейшае развіццё сусветнай эканомікі, ён адзначыў, што «ў Кітаі будзе некаторае зніжэнне тэмпаў росту. «Таму Кітай можа запаволіць і зменшыць свой уплыў на рост», — падкрэсліў Кудрын. У сувязі з гэтым, па словах кіраўніка расійскага Мінфіна, Расія мае добрыя стабільныя перспектывы росту пры захаванні сваіх базавых фундаментальных паказчыкаў.
«Нягледзячы на старэнне насельніцтва, якое будзе для нас сур’ёзным выклікам, у нас сапраўды добрыя магчымасці прайсці шлях мадэрнізацыі», — заявіў Кудрын.