Гэры Мур, рок-музыка і гітарыст з Паўночнай Ірландыі, якога звалі «белым чараўніком блюзу», памёр у нядзелю раніцай у Іспаніі ад сардэчнага прыступу. Яму было 58 гадоў.

Гэры Мур граў як у складзе некалькіх рок-гуртоў, у тым ліку Thin Lizzy, так і выступаў з сольнымі праектамі.

Ён выступаў на сцэне з такімі музыкантамі, як Бі Бі Кінг, Грэг Лэйк і Альберт Колінс.

Гэры Мура лічылі адным з самых прыкметных рок-гітарыстаў яго пакалення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?