У Мінску па праспекце Жукава ў абодвух напрамках з 8.00 15 лютага да 22.00 26 сакавіка 2011 абмяжоўваецца рух транспартных сродкаў паводле ўзгодненых схемаў арганізацыі дарожнага руху.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Карэктывы ў рух унесеныя ў сувязі з будаўніцтвам аб’екта «Рэканструкцыя праспекта Дзяржынскага на ўчастку ад вуліцы Шчорса да вуліцы Гурскага з эстакадай праз праспект Жукава і падземным пешаходным пераходам. 1-я чарга. Рэканструкцыя праспекта Дзяржынскага. 2-я чарга. Будаўніцтва эстакады праз праспект Жукава».

Для мантажу бэлек пралётных будынкаў з 15 лютага па 26 сакавіка ўводзіцца часовая забарона на рух усіх відаў транспартных сродкаў у начны час сутак з 00.00 да 6.00 у абодвух кірунках па праспекце Жукава паводле ўзгодненых схемаў арганізацыі дарожнага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?