У Вiцебску на мiжнародным фестывалi сучаснай харэаграфii гран-пры атрымалi артысты з пекiнскага ансамбля песнi i танца Кiтайскай Народнай Армii. Члены журы аддалi iм перамогу за харэаграфiчную мiнiяцюру «Рыфмы гармонii». У фестывалi таксама ўзялi ўдзел калектывы з Беларусi, Расii, Малдовы, Эстонii, Германii. Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Матвяйчук адзначыў, што гэты харэаграфiчны форум, стаў традыцыйным i садзейнiчае iнтэграцыi творчага патэнцыялу Беларусi ў культурную прастору.

Фестываль сёлета адбыўся, дзякуючы фiнансавай дапамозе Вiцебскага аблвыканкама. Журы конкурсу ўзначальваў народны артыст СССР i Беларусi, акадэмiк, прафесар Акадэмii навук Беларусi, дырэктар Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра балета РБ Валянцiн Елiзар’еў. Паводле яго слоў, гэты праект дорыць прафесiянальным артыстам i гледачам шмат прыемных сюрпрызаў.

Начальнiк упраўлення культуры Вiцебскага аблвыканкама Мiкалай Пашынскi лiчыць, што гэтае цудоўнае свята сучаснага танца – другая па значнасцi падзея ў культурным жыццi Прыдзвiнскага краю пасля «Славянскага базару». Свята сучаснага танца праводзiлася вось ужо ў 19-ы раз i не мае аналагаў у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?