Удзел у экскурсіі ўзялі каля 50 чалавек. Падчас мерапрыемства міліцыянты заявілі, што Аляксандр Мілінкевіч не мае права распавядаць людзям пра гісторыю Горадні, бо экскурсіі ў горадзе могуць праводзіць толькі турыстычныя фірмы, а прыватная асоба можа праводзіць пазнавальную прагулку толькі ў кампаніі максімум 6 чалавек. Міліцыянты сказалі, што Мілінкевіч праводзіць несанкцыянаванае мерапрыемства, за што будзе прыцягнуты да адказнасці. Усю экскурсію супрацоўнікі міліцыі здымалі на відэакамеру. Цяпер гарадзенская міліцыя мае выдатны матэрыял па гісторыі старажытнай Горадні

Аляксандр Мілінкевіч прыехаў у Гродна, каб сустрэцца з выбаршчыкамі і сабраць подпісы ў падтрымку дэмакратычных кандыдатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?