15 сакавіка маладафронтаўцы ўпрыгожылі цэнтр Мінска чарговымі графіці-замалёўкамі, якія адлюстроўваюць сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі
, паведамляе сайт МФ.

Графіці «Злачынца — на волі, героі — па турмах» з’явіліся ў дварах і на вуліцах у раёне станцыі метро «Інстытут Культуры», а таксама ў раёне вакзалу й станцыі метро «Няміга».

«Такім чынам маладафронтаўцы спрабуюць данесці да беларускага грамадства думку, што сапраўдны злачынца нашай краіны знаходзіцца на волі і вырашае, колькі гадоў мусяць сядзець па турмах тыя, хто хоча дамагчыся лепшай будучыні для Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Старшыня «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч і актывіст моладзевага руху Эдуард Лобаў зараз чакаюць суду па абвінавачванні ў асабліва злосным хуліганстве ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Мінску, намеснікі старшыні Алесь Кіркевіч і Наста Палажанка, а таксама актывіст Уладзімір Яроменак абвінавачваюцца ў так званых «масавых беспарадках» 19 снежня. Кіркевіч і Яроменак знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?