Францыя, Вялікабрытанія і Ліван звярнуліся да ААН з просьбай ажыццявіць кропкавыя ўдары па войсках Муамара Кадафі.
Пра гэта ў сваім блогу напісаў міністр замежных справаў Францыі Ален Жупэ. На яго думку, еўрапейскія санкцыі, уведзеныя супраць Кадафі, падзейнічаюць толькі праз некалькі месяцаў. Міністр падкрэсліў, што лівійскі лідар «парушыў баланс», выкарыстаўшы супраць апазіцыі дзясяткі самалётаў і верталётаў. Гэтыя сілы могуць быць «нейтралізаваныя» кропкавымі ўдарамі войскаў ААН.

Як вядома, раней лівійскія паўстанцы звярнуліся ў Раду бяспекі ААН з просьбай заблакаваць паветраную прастору Лівіі, каб перадухіліць бамбаванне гарадоў войскамі Кадафі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?