На працягу пяці дзён у Манхэтэне будуць паказваць фільмы незалежных аўтараў постсавецкай прасторы. А ў суботуБеларускі Моладзевы Рух Амэрыкі разам з арганізатарамі Kinofest NYC ветліва запрашаюць наведаць фэстываль, які пройдзе ў гэтым годзе ў памяшканьнях Ўкраінскага Музэю ў19-га сакавіка, а5-й гадзіне адбудзецца паказ і двух беларускіх стужак.
Прапануем Вашай увазе праграму «беларускай» часткі фэста.
Субота, 19 сакавіка, 17.00
«Вакацыі»
У гэтай маладзёвай драме ў ананімным беларускім прамысловым прыгарадзе два адчужаныя і адзінокія падлеткі, Вольга і Сяргей пакахалі адзін аднаго. І гэтыя іх летуценьні, каханьне ды фантазіі — спроба пазьбегнуць свайго тупіка, бо навокал — напоўненае падлеткавым алкагалізмам ды бессэнсоўным гвалтам навакольле. Двум маладым каханкам хутка прыйдзецца сутыкнуцца з фактам, што іх магчымасці абмежаваныя…
Рэжысэр: Уладзімір Казлоў, 60 хвілінаў, на рускай мове (з ангельскімі субтытрамі), Беларусь, 2010 год.
Папярэднічаць фільму будуць кароткамэтражныя
«Перашкода»
Казачны кароткі расповяд паказвае школьнікаў на мяжы палавога сталеньня ды прадракаючы падлеткавую сэксуальнасць. Эротыка змяшана з нявіннай, гульлівай фантазіяй. Рэжысэр: Максім Буніцкі, 9 хвілін, на ўкраінскай мове (з ангельскімі субтытрамі), Украіна.
«Адам і Ева»
Гэты візуальна надзвычайны дакументальны фільм адлюстроўвае штодзённае існаваньне групы шахтароў і падтрымліваючых іх жонак у адной з ўсходніх ўкраінскіх шахтаў. Шэраг клаўстрафабічных кадраў дазваляюць гледачу спасьцігнуць моманты жыцьця на глыбіні 100 мэтраў пад зямлёй, а таксама ўзьняцца да сонечнага сьвятла на хісткіх састарэлых мэханізмах шківаў.Рэжысэр: Мурат Мамедаў, 22 хвіліны, на рускай мове (з ангельскімі субтытрамі), Украіна, 2006.
«Hush City» (афіцыйны
Эксперыментальны анлайн мультымедыйны праэкт з выкарыстаньнем тэксту і фотаздымкаў, які распавядае асабістую гісторыю, што разварочвалася ў «горадзе цішыні» Мінску на працягу чатырох сэзонаў году. На Паказ першага сэзону, восень. Рэжысэр: Ільля Андрэеў, 8 хвілін, тэкст на ангельскай мове, Беларусь, 2008.
Кошт квітка на вячэрнюю частку праграмы (5 рм — 8 рм): $10. Замовіць квіток можна на сайтах NYC Kinofest ды Украінскага Музэю ў
Праграма фэсту на іншыя дні — на афіцыйным сайце kinofestnyc.com, ў суполках NYC Kinofest ды наБелМува ў фэйсбуку.
Адрэса, па якой пройдзе беларуская частка кінафэсту: 66 East 4th Street, New York NY 10003 -MillenniumFilm.
Таксама фільмы кінафэсту будуць дэманстравацца па адрэсе 222 East 6th Street (bet. 2nd and 3rd Aves.) New York, NY 10003 ва Украінскім Музэі ў
Прыходзьце самі ды запрашайце сяброў!