Суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў чальцоў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» адміністрацыйным арыштам. Іван Шыла атрымаў — 13 сутак, Рыгор Астапеня — 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Шыла і Астапеня былі затраманыя ў аўторак каля будынка суда падчас акцыі салідарнасці са Змітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым, крымінальная справа якіх зараз раглядаецца ў сценах суда.

Актывісты МФ разгарнулі расцяжку «Рукі прэч ад Маладога Фронту», пасля чаго з дзясятак супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным і спецназаўцаў скруцілі іх і зацягнулі ў мікрааўтобус і адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска. Потым Шылу і Астапеню адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Арэсціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?