Сёння пасля службы ў дэсантных войсках у Гомель вярнуўся маладафронтавец Андрусь Цянюта.
«Звольнілі мяне сёння раніцай без правакацыяў, — кажа Андрусь. — Толькі перад Днём Волі быў псіхалагічны ціск: Віцебская гарнізонная контрвыведка папярэдзіла пра недапушчальнасць антыканстытуцыйнай дзейнасці ў складзе незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».
Спадар Цянюта і зараз перакананы, што ягоны прызыў быў цалкам палітычным: спачатку Андруся медыкі прызналі непрыдатным да вайсковай службы
«За паўтара гады я
Андрусь заяўляе, што не будзе цурацца грамадскай дзейнасці:
«Абавязкова буду працягваць грамадскую дзейнасць. Буду змагацца за вызваленне Змітра Дашкевіча й майго саслужбоўца Эдуарда Лобава, з якім мы 9 месяцаў служылі ў адной роце.Ну, і, канечне, іншых палітвязняў».
Асабістыя планы Цянюты звязаныя з атрыманнем вышэйшай адукацыі.
Да прызыву ў войска Андрусь вучыўся завочна ў Бранскай сельгасакадэміі ў Расіі, але неспадзявана быў адлічаны.