У Рагачове распачатыя адразу дзве крымінальныя справы па парнаграфіі, у якіх задзейнічаныя непаўналетнія.

У першым выпадку крымінальная справа за ўцягванне непаўналетніх у выраб порнаматэрыялаў і іх распаўсюд узбуджаная ў дачыненні 19-гадовага навучэнца гарадскога ПТВ. Малады чалавек запрасіў да сябе дадому сваю аднагодку, а таксама двух сяброў 16 і 17 гадоў і на мабільнік запісаў інтымную сувязь, у якую яны ўступілі. Пасля хлопец даў спампаваць ролік таварышам, а далей ён распаўсюдзіўся сярод гарадской моладзі. Артыкул Крымінальнага кодэкса, пад які падпадаюць дзеянні навучэнца, прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам ад 3 да 8 гадоў.

Фігурантам другой крымінальнай справы стаў былы кіраўнік гуртка па ігры на гітары і вершаскладанні 1961 года нараджэння, які раней працаваў у гэтай якасці ў мясцовым Доме культуры. У 2009 годзе ён спрабаваў схіліць да інтымнай сувязі 15-гадовую выхаванку гуртка, для чаго напісаў паэтычны твор, дапоўніўшы яго парнастужкай з удзелам непаўналетніх, узятай з інтэрнэту. Запісаны дыск ён перадаў школьніцы. Пасля азнаямлення з ім вучаніца перастала наведваць гурток. Аднак настаўнік (на той момант ужо не працаваў у ДК) не пакідаў дзяўчыну ў спакоі аж дагэтуль. Бацькі школьніцы вымушаныя былі звярнуцца ў міліцыю.

Па гэтых крымінальных справах вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?