Toyota абвясціла пра тое, што вымушаная будзе спыніць усе свае заводы ў ЗША праз недахоп дэталяў, выкліканы наступствамі землятрусу і цунамі ў Японіі.

Такім чынам, часовае закрыццё заводаў закране каля 25 тысяч амерыканцаў, якія працуюць на іх. Гаворка пра звальненні пакуль не ідзе, сказаў прадстаўнік кампаніі Майк Гос.

Ён не паведаміў, як доўга будзе доўжыцца перапынак у працы заводаў Toyota. Паводле словах Госа, усё залежыць ад таго, наколькі хутка можа аднавіцца вытворчасць камплектоўных у Японіі. Дакладных датаў на гэты конт на сапраўдны момант няма.

Toyota атрымлівае толькі 15% камплектоўных з Японіі для вытворчасці аўтамабіляў у ЗША. «Але вытворчасць без іх немагчыма», — адзначыў Госс.

Недахоп камплектоўных, якія пастаўляюцца з Японіі, можа закрануць і іншых аўтавытворцаў ў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?