Кубінскае дзяржаўнае тэлебачанне абвінаваціла былога шэфа Reuters Энтані Бодла ў арганізацыі сустрэчы на цёмных вуліцах Гаваны сакрэтных кубінскіх агентаў з амерыканскім дыпламатам Маркам Саліванам.

У панядзелак на кубінкім ТБ выйшла праграма пад назвай Cuba’s Reasons (у даслоўным перакладзе «Кубінскія матывы»), якая назвала Салівана агентам ЦРУ.

Праграма, прысвечаная нібыта змове супраць Кубы, спасылаецца на малавядомага кубінскага дысідэнта Рауля Капотэ. Капотэ, які называе сябе «агентам Даніэлем», таксама быў кубінскім агентам.

Ён расказаў, што аднойчы (дату назваць адмовіўся) быў сведкам сустрэчы Бодла з Саліванам. Тады Капотэ сустрэўся з Бодлам у пасольстве Германіі па нейкай справе. Пасля гэтага экс-шэф Reuters узяў яго з сабой на сустрэчу з амерыканскім дыпламатам.

«Мы ішлі вельмі доўга. Да таго часу, пакуль не прыйшлі ў нейкі цёмны завулак, дзе была прыпаркаваная машына. Усярэдзіне сядзеў мужчына», — сказаў Капотэ.

Паводле яго словаў, гэта быў Марк Саліван. Як паведамляе праграма, Бодл быў сувязным звяном Капотэ і ЦРУ.
Пры гэтым адзначаецца, што Бодл, «знаходзячыся на Кубе з 2002 па 2008 г., апублікаваў некалькі дакладаў у падтрымку мясцовых рэвалюцыянераў і прасоўваў інтарэсы ЗША».

Офіс Reuters у Гаване пакуль ніяк не каментуе праграму кубінскага ТБ. Пасольства ЗША таксама захоўвае маўчанне. Сам Бодл цяпер працуе ў Вашынгтоне рэдактарам у Reuters.

У лютым гэтага года газета камуністычнай партыі Кубы Granma апублікавала матэрыял, што крытыкуе артыкул у The Wall Street Journalз прадказаннем Кубе егіпецкага перавароту, у выніку якога быў зрынуты Хосні Мубарак.

Дзяржаўны тэлевізійны правайдарр выключыў іспанскую службу CNN з спісу тэлеканалаў, якія транслююцца ва ўсіх гатэлях, штаб-кватэрах замежных кампаній, пасля таго як на CNN выйшаў рэпартаж, паводле якога ў Гаване планавалася антыўрадавая масавая дэманстрацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?