паведаміла маці Ірыны Халіп Люцына Бяльзацкая.

Паводле яе слоў, 5 красавіка Ірыну Халіп выклікалі ў КДБ для азнаямлення з матэрыяламі справы. "Пра нейкія падрабязнасці яна гаварыць мне не мае права, паколькі дала падпіску аб невыдаванні. Тое, што ёй вызначылі найболей мяккі артыкул КК, — гэта добра: замест 293-га (масавыя беспарадкі), паводле якіх прадугледжана пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі, 342-гі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), на падставе якога прадугледжана пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі. Аднак нават па гэтым абвінавачанні яна невінаватая", — сказала Бяльзацкая.

Як адзначыла маці Ірыны Халіп,

яе дачцэ "не хапае паветра":

"На здароўе яна не скардзіцца, але яна ўжо знаходзіцца два месяцы ў кватэры, пад хатнім арыштам".

Нагадаем, 4 красавіка следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама прад'яўлена канчатковае, найболей мяккае, абвінавачанне чатыром фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках, у тым ліку Ірыне Халіп, карэспандэнту расійскай "Новой газеты", жонцы Андрэя Саннікава.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў (УІГС) МУС Беларусі, Ірына Халіп, Дзмітрый Бандарэнка, Сяргей Марцалеў і Павел Севярынец абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Раней яны абвінавачваліся па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Абвінавачанне прад'яўлена "з улікам атрыманых падчас папярэдняга расследавання доказаў, у тым ліку дакументальных матэрыялаў, падрабязных і ўзгодненых паміж сабой паказанняў абвінавачваных па падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску", гаворыцца ў паведамленні УІГС МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?