Злучаныя Штаты Амерыкі зноў заклікаюць улады Беларусі вызваліць усіх затрыманых па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан, каментуючы па просьбе БелаПАН судовы працэс, які пачаўся сёння, над Дзмітрыем Бандарэнкам, даверанай асобай экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, і запланаваны на 27 красавіка суд над самім Саннікавым.

«Пазіцыя ўрада ЗША застаецца нязменнай: мы працягваем заклікаць да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых у сувязі з падзеямі 19 снежня, зняцця з іх усіх абвінавачанняў і вызвалення ўсіх тых, каму ўжо вынесеныя прыгаворы», — падкрэсліў Скэнлан.

Дыпламат адзначыў, што, калі Беларусь хоча быць часткай Еўропы, то ў краіне «павінна быць сістэма належных дэмакратычных працэдур».

Скэнлан асабліва адзначыў, што пазіцыю ЗША па ўсіх затрыманых у рамках гэтай крымінальнай справы і іх вызваленні раздзяляюць Еўрапейскі саюз і Расія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?