16 сьнежня аб 11-ай гадзіне на менскай Кальварыі адбылося ўрачыстае адкрыцьцё надмагільнага помніку аднаму з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў пачатку 20-га стагоддзя Вацлаву Іваноўскаму. Каб ушанаваць яго памяць, каля касьцёлу Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек.

Адразу пасьля пахаваньня на магілцы быў усталяваны крыж з памятнаю шыльдаю. Але пасля 3 ліпеня 1944 году шыльдачка неўзабаве зьнікла. Пазьней зьнік і сам крыж, які быў адноўлены толькі ў 1990 годзе, да 110 юбілею прафэсара.

Новы помнічак з чырвонага граніту быў асьвечаны сьвятаром з Кальварыйскага касьцёлу.

Прысутныя ўшанавалі памяць заснавальніка выдавецкай супокі «Загляне сонца і ў наша аконца» ўрачыстай прамоваю, сумеснай малітваю ды гімнам «Магутны Божа».

Пэўны час лічылася, што Вацлаў Іваноўскі быў забіты ў сьнежні 1943 году савецкімі партызанамі, але сёньня ёсьць падставы меркаваць, што напад быў зарганізаваны па загадзе рэйхскамісара Готберга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?