Трохгадзінны папераджальны страйк рабочых варачна-брадзільнага цэха акцыянернага таварыства «Рэчыцапіва», які адбыўся ўранку 23 мая, меў вынік. Ужо вечарам пасля змены півавары змаглі атрымаць праз банкаматы прэміяльныя — 30% ад акладаў. Гэта пацвердзілі сёння дзве працаўніцы варачна-брадзільна цэха.

Як паведамлялася, інцыдэнт наспеў напярэдадні выходных. Пасля працяглага стаяння ў чэргах ля банкаматаў півавары выявілі, што прэміяльныя за красавік ім не налічылі. Гэта і выклікала незадавальненне, паколькі ў звязку з новым біржавым курсам валюты заробак півавараў склаў у эквіваленце ніжэй за 100 даляраў.

Улагоджваць сітуацыю на «Рэчыцапіва» прыяжджаў намесьнік старшыні райвыканкама Вячаслаў Памалейка. У сваю чаргу дырэктарка прадпрыемства Наталля Савасценка заяўляла, што ніякага страйку ў цэху не было, а ўнутраных пытанняў, маўляў, хапае на ўсіх прадпрыемствах.

Акцыянернае таварыства «Рэчыцапіва» належыць зараз галандскай піваварнай кампаніі «Heineken» — яна валодае 95,4 адсотка статутнага фонду таварыства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?