Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла пра сваё глыбокае засмучэнне прысудамі былым кандыдатам на прэзідэнта Міколу Статкевічу і Дзмітрыю Усу.

"Гэтыя палітычна матываваныя прысуды ўяўляюць сабой яшчэ адзін крок назад у тым, што тычыцца павагі ў Беларусі правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў”, – гаворыцца ў заяве Эштан.

Прадстаўніца ЕС заклікала спыніць рэпрэсіі супраць палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ.

"Я лічу недапушчальным наяўнасць палітычных зняволеных у сэрцы Еўропы ў XXI ст. і патрабую іх неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі", – падкрэсліла Эштан, перадае Інтэрфакс.

26 траўня суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў былых кандыдатаў на прэзідэнта Міколу Статкевіча і Дзмітрыя Уса вінаватымі ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 г. і пакараў іх да шасці і пяці з паловай гадамі гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?