За старшынёй Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам ўведзена сачэнне, паведамляе палітык.

«Усе сустрэчы, аб якіх я дамаўляліся па тэлефоне, праходзяць пад пільным наглядам людзей у цывільным. Я не ведаю іх ведамаснай прыналежнасці, што, зрэшты, не так ужо і важна. Да прыкладу, сёння я сустракаўся ў кавярні з Віктарам Карняенкам [з Руху за Свабоду], і ў прызначаны час за суседні столік прыселі два моцныя маладыя чалавекі.

Пасля сустрэчы адзін ўвязаўся за мной, як нітка за іголкай, прычым нават не спрабаваў гэтага хаваць. Гэтых фізічна моцных хлопцаў не шкодзіла б адправіць на будоўлю, пацягаць цэглу, хоць нейкая карысць была б, а так як з казла малака».

Палітык лічыць бессэнсоўным звяртацца ў «праваахоўныя органы» з запытам на прадмет законнасці правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да сябе.

«Мяркую, што калі б я зараз звярнуўся ў пракуратуру з патрабаваннем высветліць, выдавалася ці санкцыя на сачэнне за мной, то там зрабілі б здзіўленыя вочы, і на гэтым усё скончылася», — адзначыў Анатоль Лябедзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?