«Наша мэта — перамагчы ў заўтрашнім матчы, калі французы нам гэта дазволяць», — заявіў галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге напрэс-канферэнцыі 2 чэрвеня.
«У нас добры дух, я абсалютна ўпэўнены ў сіле сваіх гульцоў. Каманда максімальна матываваная і будзе змагацца да апошняга. Я магу адразу назваць вам дзясятак прыкладаў, калі каманды
У той жа час зборную спасціглі чарговыя страты: траўміраваныя Вячаслаў Глеб і Дзмітрый Молаш (на матч з Францыяй дыскваліфікаваны, але мог згуляць з Люксембургам).
Паводле слоў Штанге, каманда не збіраецца адседжвацца ў абароне і будзе шукаць свой шанс у контратаках. «Трэба гуляць шчыльна, не даваць французам гуляць.
Калі яны заб’юць — адыграцца будзе цяжка», — падкрэсліў трэнер.
«Нам патрэбны баланс паміж рослымі і меней рослымі гульцамі, — адзначыў ён. — У французаў нямала гульцоў ростам 180–190 см, яны вельмі небяспечныя пры выкананні „стандартаў“. Таму нам нельга даводзіць справу да гэтага. Нам не перашкодзяць
Штанге выказаў апасенне, што на «Дынама» 3 чэрвеня не будзе аншлагу, «бо ў людзей у Беларусі хапае іншых праблем».
Сяргей Кісляк, які забіў пераможны мяч у вароты французаў у Парыжы, адзначыў, што сапернік стаў мацнейшы у параўнанні з восенню і ў Мінску будзе больш атакаваць. «Але думаю, што моманты ў нас будуць і імі трэба толькі скарыстацца», — сказаў футбаліст. Ён не пагадзіўся з меркаваннем трэнера зборнай Францыі Ларана Блана, які напярэдадні вылету ў Мінск заявіў, што
Паводле слоў Кісляка, яго задаволіць нічыя з французамі, калі праз чатыры дні беларуская каманда выйграе наступны матч кваліфікацыі
Як заявіў абаронца Віталь Трубіла, нічыя са зборнай Францыі будзе поспехам, «але дома, пры сваіх балельшчыках, трэба гуляць на перамогу».