Грамадскага актывіста затрымалі 1 ліпеня ў Брэсце, а 19.55 каля крамы «Санта»

Сведкам здарэння быў адзін з настаўнікаў школы непадалёк, паведаміла маці Стасюка. Затрыманне праводзілі двое ў чорным. Івану закруцілі рукі за спіну і некуды павялі.

Нагадаем, што зусім нядаўна Іван Стасюк адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. 14 чэрвеня яго затрымалі і асудзілі нібыта за брыдкаслоўе. Такім чынам яго хацелі не пусціць на «маўклівую акцыю».

Праваабаронца Раман Кісляк выказаў меркаванне, што цяпер актывіста хочуць ізаляваць напярэдадні 3 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?