Як паведамляе журналіст радыё «Свабода» Алег Груздзіловіч, затрыманы пасля акцыі проста на станцыі метро «Плошча Якуба Коласа», разам з ім у Савецкі РУУС прывезлі 12 чалавек. Але пасля выявілася, што двое — гэта міліцыянты ў цывільным. Журналіста пасля таксама адпусцілі. На астатніх складаюцца пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні. З Груздзіловічам у РУУС знаходзіліся затрыманыя: Пратасевіч, Цімашэнка, Крот, Бусел, Сідараў, Амельчанка і яшчэ 4 чалавекі. Паперку, на якой журналіст запісаў прозвішчы, у яго адабралі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?