Цягам найбліжэйшых двух гадоў ад кампаніі «Летувос дуес» будуць аддзеленыя і перададзеныя ў распараджэнне дзяржавы магістральныя трубаправоды. Гэта прадугледжана ў папраўках да закона аб прыродным газе, якія сёння падпісала прэзідэнт краіны,
паведамляе карэспандэнт БелТА.

У папраўках прадугледжваецца рэарганізацыя кампаніі «Летувос дуес» з мэтай падзелу розных відаў яе дзейнасці — здабычы, транспартавання і пастаўкі газу. У асобную вытворчасць будзе выдзеленае кіраванне магістральнымі і размеркавальнымі газаправодамі, пастаўкі прыроднага газу.

На думку экспертаў, закон дасць магчымасць знізіць энергетычную залежнасць краіны ад Расіі — адзінага пастаўшчыка газу, а таксама дзякуючы з’яўленню канкурэнцыі знізяцца цэны на блакітнае паліва. На думку міністра энергетыкі Літвы Арвідаса Сякмокаса, новыя папраўкі да закона пра газ палегчаць перамовы з «Газпромам» аб паніжэнні цэнаў. Гэтыя папраўкі таксама аддадуць дзяржаве газаправоды «Газпрома».

«Газпром» ужо прайграў у міжнародным арбітражы пазоў супраць Літвы з нагоды адабрання газаправодаў.

Літва, прымаючы папраўкі да закона пра прыродны газ, спасылаецца на тое, што гэтыя меры прадугледжваюць абавязковае выкананне патрабаванняў Трэцяга энергетычнага пакета Еўрасаюза па рэарганізацыі газавага сектара. Між тым, у Літве не хаваюць, што заканадаўцы абралі самы жорсткі варыянт яго выканання.

Большасць акцый кампаніі «Летувос дуес» належыць расійскаму і германскаму канцэрнам «Газпром» і E.ON Ruhrgas. Невялікай колькасцю акцый распараджаецца ўрад Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?