Кіраўнік Лівіі Муамар Кадафі трымае ў рэзерве ракеты «зямля-зямля», якімі можа разбамбіць Трыпалі ў выпадку захопу сталіцы краіны паўстанцамі,
сказаў у інтэрв’ю газеце «Известия» спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па краінах Афрыкі Станіслаў Маргелаў.

«Кадафі да гэтага часу не выкарыстаў ніводнай ракеты „зямля-зямля“, якіх у яго больш чым дастаткова… Лівійскі прэм’ер у Трыпалі казаў мне: „Калі паўстанцы захопяць горад, мы накрыем яго ракетамі і ўзарвем“. Я мяркую, што такога кшталту суіцыдальны план у рэжыму Кадафі існуе», — сказаў Маргелаў.

Акрамя гэтага, Маргелаў пацвердзіў паведамленне, зробленае ў аўторак міністрам сельскай гаспадаркі Лівіі, пра тое, што ў кантраляванай Кадафі частцы краіны заканчваюцца запасы паліва.

«Тое, што ў рэжыму на мяжы запасы паліва, я назіраў асабіста, знаходзячыся ў Трыпалі. Уся дарога ад туніскай мяжы да сталіцы — шматкіламетровыя чэргі па бензін. Прычым я зразумеў, навошта мне была выдзеленая ахова. Людзі, узброеныя бітамі, падыходзілі ўшчыльную да нашага картэжу. Як расказалі ў нашым пасольстве, былі выпадкі, калі машыны проста спынялі і злівалі паліва», — сказаў спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?