13 ліпеня ў Вільні былі абвешчаныя пераможцы Art Vilnius 2011.

Беларуская галерэя сучаснага мастацтва «Ў» атрымала прэстыжны прыз «Найлепшая замежная галерэя».

На выставе-кірмашы беларуская галерэя прадставіла праект «Яна не можа сказаць НЕБА». Куратарамі выступілі Валянціна Кісялёва, Аляксей Лунёў і Сяргей Шабокін.

На стэндзе галерэі былі прадстаўленыя беларускія мастакі АРЧ, Руслан Вашкевіч, Жанна Гладко, Аляксей Губараў, Міхаіл Гулін, Уладзімір Лапо, Гаспар дэ Ло, Аляксей Лунёў, Тамара Сакалова, Ігар Саўчанка, Антаніна Слабодчыкава, Сяргей Шабохін.

Другі міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва Art Vilnius працягнецца да 17 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?