Пра гэта заявіў галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі пасля матча «Лінфілд» — БАТЭ, што скончыўся з лікам 1:1.

«Мяне здзівіла слабая гульня сваёй каманды. Сапраўды, мы разлічвалі выйграць. Прычым на гэта ў нас меліся важкія падставы. Бо перад візітам у Паўночную Ірландыю каманда дэманстравала нядрэнную гульню, і з усяго было відаць, што яна знаходзіцца ў добрай форме. Але па нейкай невыразнай прычыне мы згулялі відавочна ніжэй за свае магчымасці».

Віктар Ганчарэнка выказаў упэўненасць, што ў Барысаве 19 ліпеня каманда згуляе значна лепей.

«Я ўпэўнены, што ў Барысаве мы згуляем значна лепш, чым у Белфасце. І, зразумела, разлічваем атрымаць перамогу. У нас шмат магчымасцяў, каб узмацніць гульню».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?