Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Французскай Рэспублікі Нікаля Сарказі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём узяцця Бастыліі.

Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, у віншаванні выказана ўпэўненасць у тым, што «дружалюбныя беларуска-французскія адносіны будуць плённа развівацца на карысць нашых народаў, а таксама ў інтарэсах умацавання міру і бяспекі ў Еўропе і ва ўсім свеце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?