30 чэрвеня адбылася прэзентацыя новай кнігі Вячаслава Ракіцкага. Згаданая кніга выклікала вялікую цікавасць у нашай грамадскасці. Адпаведны і рэзананс на яе. Прынамсі я ў сваім нататніку натрапіў на такі запіс:

«Чытаў «ЛіМ» за 28.01.2005, старонку, прысвечаную Яну (Янку) Скрыгану.

Згадаўся ўстаноўчы з’езд Беларускага Народнага Фронту ў Чырвоным Касцёле, тады Дом кіно. Быў на тым з’ездзе Янка Скрыган. У зале я яго не бачыў, але вярталіся дадому разам. Ішлі да тралейбуснага прыпынку, да Паштамта. З намі яшчэ была Ганна Сурмач, колішняя дырэктарка літаратурнага архіва. Дык от, Янка ішоў з таго з’езда ўзрушаны, усё казаў: «Гэта ж трэба, я да такога з’езда дажыў. Смелыя хлопцы, гарачыя галовы. Васіль Быкаў не збаяўся цэкадаўца, ад мікрафона яго адагнаў…»

З гэткім жа ўзрушэннем ён ехаў і ў тралейбусе і ўсё цмокаў языком: «Ай, ай, ай… Які наш люд рашучы стаў!»

Думаецца, гэты штрышок павінен быць засведчаны ў такой кнізе, якой ёсць кніга Вячаслава Ракіцкага, бо гэта ёсць уражанне пра Устаноўчы з’езд, удзельнікам якога быў і наш масціты празаік. А яго імя нават ні разу не згаданае ў «Паказальніку імёнаў». А ён жа быў на першым Устаноўчым з’ездзе і меў незабыўнае ўражанне пра гэты гістарычны з’езд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?