Крымінальная справа за махлярства (арт. 209 КК) распачата Першамайскім РУУС Мінска ў дачыненні да 22-гадовага раней судзімага за крадзеж мінчаніна.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек пад маркай адкрыцця фірмы займаў у свайго 30-гадовага знаёмага грошы. На самай справе фінансавыя сродкі ён прайграваў у казіно і ў гульнёвых аўтаматах.

Грошы мінчан займаў з лютага гэтага года і ў чэрвені абяцаў вярнуць пазыку. Сума склала 12 мільёнаў рублёў. Аднак у агавораны час грошы крэдытадаўцу не былі вернутыя. Спачатку пазычальнік спрабаваў растлумачыць затрымку праблемамі на фірме, а затым знік і перастаў адказваць на тэлефанаванні. Тады пацярпелы звярнуўся з заявай у міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?