16-гадовы падлетак, жыхар Барысава, асуджаны па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса за апаганенне будынка цынічнымі надпісамі і псаванне маёмасці.

Як распавяла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна, следства высветліла, што днём 22 сакавіка гэтага года падлетак ў пад’ездзе жылога дома ў раённым цэнтры маркерам нанёс «апаганьваючыя надпісы вульгарнага, цынічнага зьместу, непрыстойныя для эстэтычнага ўспрымання, якія адносяцца да забароненай (табуяванай) лексікі і выражаюць пагардлівае стаўленне да нормаў маралі і маральнасці». Пры гэтым была сапсаваная камунальная маёмасць, якая знаходзiцца ў грамадскім месцы агульнага карыстання.

На судовым пасяджэнні падлетак цалкам прызнаў сваю віну.

Паводле прысуду суда Барысаўскага раёна,

непаўнагадовы правапарушальнік асуджаны да 90 гадзін грамадскіх прац.
Максімальна ж магчымае пакаранне па артыкуле 341 КК за апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства — арышт на тэрмін да трох месяцаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?