За неналежнае расследаванне выбуху ў Віцебску Генадзь Дыско вызвалены ад пасады пракурора Віцебскай вобласці,

пра гэта карэспандэнту паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

Загадам Генеральнага пракурора Беларусі ад 2 жніўня старшы дарадца юстыцыі Генадзь Дыско вызвалены ад пасады пракурора Віцебскай вобласці ў сувязі з расследаваннем тэрарыстычнага акта ў Мінскім метрапалітэне 11 красавіка 2011 года і выбухаў у Віцебску і Мінску, якія яму папярэднічалі, а таксама прычын і абставін іх здзяйснення.

Як растлумачылі ў Генпракуратуры, ён не арганізаваў належным чынам работу па расследаванню ўзрываў у верасні 2005 года ў Віцебску. Дыско не забяспечыў сістэмнага нагляду за правядзеннем папярэдняга расследавання па крымінальнай справе па фактах выбухаў прыладаў у Віцебску і за выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні органамі ўнутраных спраў аператыўна-вышуковай дзейнасці ў ходзе расследаванняў названых злачынстваў. Гэта дало магчымасць злачынцам пазбегнуць адказнасці і ў канчатковым выніку прывяло да трагедыі ў мінскім метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?