Вы ў нумары 27 «Нашай Нівы» пісалі пра забарону песні Цоя «Перамен!». Купілі нядаўна дзіцяці дыск з фільмам «Горад майстроў». У дзяцінстве самі глядзелі гэтае кіно, але да цяперашніх падзей, калі па серадах на плошчах гарадоў праходзяць акцыі пратэсту, не звярталі ўвагу на такую дэталь. Там на 15–16 хвіліне прагляду герой С.Крамарава кажа: «у грамадскіх месцах больш чым па два чалавекі не збірацца. Загад канцлера. Хто збярэцца — таму турма».

Гэта знята на «Беларусьфільме» ў 1965 г.! Казка, але паралелі з сённяшнім днём відавочныя. Дзіўна што гэты фільм нідзе не забаранілі, як песню Цоя і ён прадаецца на дысках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?