Сцяпан Бандэра і Раман Шухевіч атрымалі званне герояў Украіны незаконна. Так вырашыў у аўторак Вышэйшы адміністрацыйны суд Украіны, які пакінуў у сіле рашэньне данецкіх судоў ніжэйшай інстанцыі аб адмене ўказаў былога прэзыдэнта Віктара Юшчанкі.

Такое стаўленьне да лідара АУН і галоўнакамандуючага УПА абурыла прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычных сілаў краіны. Яны маюць намер звяртацца ў Вярхоўны Суд Украіны і заяўляюць, што ўкраінскія героі, нават нягледзячы палітычна-юрыдычныя рашэнні, застаюцца героямі.

Рашэньне суду аб пазбаўленні звання Герояў Украіны Сцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча грунтуецца перш за ўсё на тым аргуменце, што ні лідар АУН, ні галоўнакамандуючы УПА не былі грамадзянамі Украіны. Апаненты лічаць такую аргументацыю лжывай і палітычнай, падкрэсліваючы, у прыватнасці, што на гэтай падставе звання Героя Украіны не пазбаўляюць удзельніка штурму Рэйхстага Аляксея Бераста.

Каля будынка Вышэйшага адміністрацыйнага суду прадстаўнікі нацыяналістычных партый і арганізацый зладзілі ў аўторак пікет з патрабаваннем прызнаць Бандэру і Шухевіча героямі. Адзін з удзельнікаў акцыі, актывіст партыі «Свабода» Яраслаў адзначыў, што такое рашэнне павінна было стаць сведчаннем сапраўднай незалежнасці Украіны. «Нам навязваюць сёньня саўкова-маларасійскую дзяржаву, і, як бачыце, ідуць суды супраць нашых герояў», – кажа ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?