«Было відаць, што з першых хвілін гульцы абедзвюх камандаў хваляваліся. Зрэшты, гэта натуральна. Усё ж такі матч стаў стартавым ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Больш хутка ад хвалявання адышла чэшская каманда. У выніку менавіта „Вікторыя“ адкрыла лік. Мы прапусцілі адразу перад сыходам на перапынак. Аднак у распранальні я бачыў, што каманда поўная жадання выправіць сваю памылку і адыграцца. Яшчэ больш у тым, што мы зраўняем лік, мяне пераканалі дзеянні каманды пасля антракту. Урэшце, так і атрымалася. А так вынік матчу, на мой погляд, заканамерны і цалкам адпавядае таму, што адбывалася на полі», — заявіў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка.

Аддаваць «Вікторыі» ініцыятыву мы не планавалі. Больш за тое, разлічвалі на тое, што самі будзем навязваць суперніку сваю волю. Але гэта футбол. У кожнага суперніка быў свой план. У каго ён лепшы, чыя каманда больш агрэсіўна настроеная, той камандзе атрымоўваецца перацягнуць канат ініцыятывы на свой бок. І вось такія арэлі ішлі на працягу 90 хвілін.

Што вам не спадабалася ў гульні сваёй каманды?

— Той вынік, якога мы дамагліся. Зрэшты, улічваючы, што мы прайгравалі, то станоўчыя эмоцыі ўсё ж перавешваюць адмоўныя.

— «Барселона» згуляла ўнічыю з «Міланам» (2:2), як і «Вікторыя» з БАТЭ. Як гэтыя дзве нічые могуць паўплываць на становішча ў нашай групе?

— Магу сказаць толькі, што праз два тыдні «Барселона» прыедзе ў Мінск вельмі матываванай. Таму нам прыйдзецца нялёгка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0