Курс, сфармаваны Нацбанкам па выніках дадатковай сесіі таргоў на біржы, нельга назваць да канца рынкавым. Гэта вынікае са статыстыкі таргоў.

Аб’ём попыту склаў $57 мільёнаў. Аб’ём пачатковай прапановы — усяго $8 тысяч (восем тысяч даляраў). У выніку ж Нацбанк засведчыў аб’ём таргоў $3,3 мільёна.

Пры катастрафічна нізкай прапанове курс быў павінен узляцець надзвычай высока.

Разам з тым, намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны заявіў, што «інтэрвенцый сёння Нацбанк не праводзіў».

Пры гэтым ён пацвердзіў, што попыт на таргах значна, у шмат разоў, перавышаў прапанову. «Прапанова па асобных валютах складала менш за 5% ад сярэднедзённай экспартнай выручкі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?