Другі цэх завода СЖБ-11 у Светлагорску забаставаў. Рабочыя патрабуюць забяспечыць прадпрыемства працай і падняць зарплату. Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміў працоўны прадпрыемства.

Завод СЖБ-11 з'яўляецца філіяй Светлагорскага домабудаўнічага камбіната. Тут працуюць каля 380 чалавек. Завод вырабляе панэлі для дамоў. Але з надыходам крызісу ўвесь цэмент стаў сыходзіць у Расею. Таму з лета завод пастаянна мае праблемы з пастаўкамі цэменту. У выніку гэта адбілася на заробку, які, са словаў рабочага, у звыклых працоўных вагаецца ў межах 600-700 тысяч.

Рабочыя патрабуюць выплаты заробку за жнівень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?