Аляксандр Лукашэнка 15 верасня падпісаў указ № 416 «Аб павелічэнні памеру дзяржаўнай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці».

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, указам прадугледжана з 1 кастрычніка 2011 года дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, прызначаную ў адпаведнасці з законам ад 30 кастрычніка 1992 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей», выплачваць у памеры:

пры нараджэнні першага дзіцяці — дзесяціразовай найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы перад датай нараджэння дзіцяці;

пры нараджэнні другога і наступнага дзяцей — чатырнаццаціразовай найбольшай велічыні БПМ у сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы перад датай нараджэння дзіцяці.

Новы памер дзяржаўнай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці павялічыць расходы бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і рэспубліканскага бюджэту ў 2011–2014 гадах на 1,32 трлн. рублёў.

У 2011 годзе расходы сродкаў бюджэту фонду павялічацца на 71,9 млрд. рублёў. Гэтыя сродкі прадугледжаны ў бюджэце фонду на 2011 год.

У паведамленні прэс-службы адзначаецца, што прыняцце ўказу скіраванае на стварэнне спрыяльных умоў для нараджэння і выхавання ў сем’ях дзяцей, у тым ліку другіх і наступных, а таксама ў цэлым стабілізацыі дэмаграфічнай сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?