photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

У Беларусі 20 верасня павышаны адпускныя цэны на хлеб, малочную прадукцыю і мяса. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі №153 ад 19 верасня 2011 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

"Дадаткова з 20 верасня павышаюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на хлеб жытні і жытні-пшанічны, батоны і выпечку з пшанічнай мукі вагой 300 грамаў і болей, малако каровіна пастэрызаванае і кефір да 3,5% уключна, смятану тлустасцю да 25% уключна, тварог тлустасцю да 9% ўключна без смакавых дабавак і напаўняльнікаў - да 10%. На ялавічыну патушную (у паўтушах і чацвярцінках), свініну патушную (у тушах і паўтушах), буйнакавалкавы мясакосны паўфабрыкат ў выглядзе адрубаў са свініны - да 20%", - гаворыцца ў дакуменце.

Нагадаем, адпускныя цэны на хлеб і малочную прадукцыю павышаліся на 5% у пачатку верасня, на мяса на 10% - у канцы жніўня.

Паводле інфармацыі Белстата, спажывецкія цэны на тавары і платныя паслугі з пачатку верасня выраслі на 6,4%. За студзень-жнівень 2011 года спажывецкія цэны выраслі на 53,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?