Мікола Статкевіч тэлефанаваў сваёй дачцэ Ганне. На пытанне, як яго пашкоджаная рука, палітвязень адказаў, што лепш, гіпс ужо знялі. «Прагучала гэта такім тонам, што мне здалося, што з рукой ўсё адно праблемы», — піша Ганна. Таксама Мікола Статкевіч паведаміў, што яго зноў адпраўляюць на працы,

але гэта не так дрэнна, як тое, што яго хочуць перавесці на другі ярус. «Я так зразумела, што гаворка ідзе аб нарах, — піша Ганна. — І што з такой рукой ён туды дакладна не залезе. Сказаў, што мабыць яму давядзецца спаць седзячы.
На гэтай фразе на заднім фоне пачуўся нейкі шум. На што тата зрэагаваў: «Я нешта не тое сказаў? Гэта ж праўда!» А мне дадаў: «Тут прадстаўнікі адміністрацыі кантралююць мой званок». На гэтай фразе сувязь рэзка абарвалася».

Уся размова доўжыўся 1 хвіліну 6 секунд, піша дачка Міколы Статкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?