За 8 месяцаў гэтага года Міністэрства юстыцыі зарэгістравала ў Беларусі 39 тыс. 191 суб’ект гаспадарання, у тым ліку 29 тыс. 461 індывідуальнага прадпрымальніка і 9 тыс. 730 юрыдычных асоб.

Як паведамляе афіцыйны сайт Мінюста, найбольшая колькасць суб’ектаў гаспадарання зарэгістравана ў Мінску і Мінскай вобласці: 10 тыс. 503 індывідуальныя прадпрымальнікі і 5 тыс. 803 юрыдычныя асобы.

У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам колькасць зарэгістраваных індывідуальных прадпрымальнікаў павялічылася на 10,5%.

З зарэгістраваных юрыдычных асоб большасць складаюць унітарныя прадпрыемствы і таварыствы з абмежаванай адказнасцю: 42,7% і 41,5% адпаведна. Менш за 16% ад агульнай колькасці юрыдычных асоб складаюць іншыя арганізацыйна-прававыя формы ў сукупнасці.

Апрача таго, за 8 месяцаў гэтага года ў Беларусі было зарэгістравана 405 арганізацый з замежнымі інвестыцыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?