Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, раніцай 19 верасня, у 8.15 на вуліцы Маскоўскай супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама спынілі маршрутнае таксі, якое рухалася па маршруце № 6 з пасажырамі. ДАІ праводзіла штодзённы рэйд па кантролі дарожнага руху маршрутных транспартных сродкаў экспрэснага прызначэння.

Падчас праверкі дакументаў у 41-гадовага кіроўцы аўтамабіля «Газель» было выяўлена, што ў яго пуцявым лісце няма адзнакі аб праходжанні медыцынскага агляду.

«У супрацоўнікаў ДАІ выклікаў падазрэнне знешні выгляд кіроўцы. Пасажыраў высадзілі, і яны працягнулі паездку на іншым транспартным сродку экспрэснага прызначэння, — паведаміла Сахарчук. — Вадзіцеля накіравалі на медыцынскім агляд, які ўстанавіў наяўнасць у яго 0,77 праміле алкаголю».

«Газель» дастаўлена на штрафстаянку. У дачыненні да кіроўцы складзены пратакол на падставе ч. 1 арт. 18.16 КоАП (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення).

Як зазначыла Сахарчук, гэта першы такі выпадак з пачатку гэтага года ў Брэсце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?