Курс куплі даляраў апусціўся да ўзроўню 8000 рублёў. Такімі лічбамі аперыруюць «Банк Масква-Мінск», «Тэхнабанк» і «БТА Банк». Некаторыя іншыя банкі ўвогуле знізілі курс да 7600.

З першага дня правядзення дадатковай сесіі таргоў на біржы курс у абменніках упаў на 500–600 рублёў.

Курс продажу вагаецца на ўзроўні 8300–8600. Самую выгадную прапанову робяць «БПС-Банк» і «Белінвестбанк».

Што да еўра, то банкі гатовыя купіць яго па 10 500–11 000 рублёў, а прадаць па 11 390 -12 000 рублёў.

Цікава, што

віленскія абменнікі выстаўляюць больш выгадныя курсы продажы даляра і еўра.
Амерыканскую валюту можна купіць за 8200–8270 рублёў, а еўрапейскую за 11 180–11 200 рублёў. Курс куплі там яшчэ ніжэйшы, чым у Мінску.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?